Рагнед Малахоўскі

...Вершы, Фота, Музыка...


...мінула 9 дзён...
[info]ragned_m
Рэкі

Віталю Скалабану

Калісьці і сонца
Ў сцюдзёных нябёсах астыне...
Ды сёння жыццё
Нам умовы дыктуе свае.
І рэкі ў нямы тагасвет
Накіроўваюць плыні...
Бяссонныя рэкі...
Ім сілы даўно нестае.

Адкуль тая сіла...
Яна, як стагоддзяў магіла.
Равуць па-над безданню-прорвай
Вятры-змагары.
Прымружыцца неба,
Што наша жыццё бараніла, –
І рэкі выкручваюць плыні
Ў крутыя віры.

Над прорваю – людзі,
Як дрэвы.
І пахне жывіцай.
І выкрыкне хтосьці ў пустэчу
Надрыўна:
“Жыві!”
А неба самотна і стомлена
Ў рэкі глядзіцца...
Блакітнае неба –
У рэкі блакітнай крыві.

31.08.2011г.
  • 2
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў

...страйк...
[info]ragned_m
Цэтлікі:

"ЛіМ" №22, 2011г. Рагнед Малахоўскі. Імпрэсіі. С. 8.
[info]ragned_m
* * *
вясновая паводка
кацяня
лашчыцца да ног
сталіцы шэрай
вярбіны
намурлыкалі вясну

* * *
пасля грознай
шматгалосай навальніцы
запраменіцца
нястрымнае жаданне
наблізіцца да вясёлкі
што сілкуецца сокам
магутнага дрэва

* * *
над дзіцячай пляцоўкай
прытулку
павісла суровая хмара
дзесьці сонца
чакае дзяцей
каб вярнуць
канфіскаванае дзяцінства

* * *
сузор’і сузіраюць
аблокі абдымаюць
дажджы
наважваюцца жыць
здзіўляецца зямля
калі ж нябёсы
перастануть
нас абараняць

* * *
зразаю грыб
уздрыгвае грыбніца
агоніяй
знянацкага знішчэння
на лязе сцізорыка
тлее грыбная надзея
Read more... )
Цэтлікі: ,
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў

...на Чарах...
[info]ragned_m




...на выстаўцы "СМІ Беларусі" у НВЦ "Белэкспа" 05.05.2011г.
[info]ragned_m


...намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Бярозка"... :)

Фота Канстанціна Дробава.
  • 1
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў

"Нарачанскія чары". Музтэатр. 5 мая.
[info]ragned_m



...запрашаю...
Цэтлікі:

...Міхась Башлакоў, Васіль Жуковіч...
[info]ragned_m




"ЛіМ" №12, 2011г. Рагнед Малахоўскі. Успамін пра каханне. С. 8.
[info]ragned_m
Надзея

Калі няма ўзаемнасці – бяда.
У існасці такой не сумняваўся.
Няспраўджанай надзеі не шкада,
Хаця я на ўзаемнасць спадзяваўся.

Нашто цяпер на поўню воўкам выць
I адракацца ад сваiх пачуццяў?
Бо сэрцу, што кахае, не астыць,
І спачуванняў не жадаю чуць я.

Шчаку пячэ гарачая сляза,
Баліць душа ад жалю невыносна.
Шкадую, што табе не дасказаў,
Як без цябе на сэрцы сёння млосна.

Наiву ж пацалункi тры цi два
Незацугляны час даўно развеяў.
Пагасла ў небе... і няма святла
Той зоркi, што назвалі мы Надзеяй.
Read more... )
Цэтлікі: ,
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў

...railway...
[info]ragned_m




Цэтлікі:

Полымя №2, 2011г. Па старонках "Хамуціуса". Інтэрв'ю з Валянцінай Куляшовай.
[info]ragned_m
ПА СТАРОНКАХ «ХАМУЦІУСА»

Пра тое, як стваралася паэма «Хамуціус», якія падзеі падштурхнулі Аркадзя Куляшова да яе напісання, мы папрасілі расказаць дачку пісьменніка Валянціну Аркадзьеўну Куляшову.
Read more... )
  • Пракамэнтаваць
  • Дадаць да запамінаў

Вы праглядаеце журнал [info]ragned_m